Электронныя звароты

 Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб разглядаюцца ДЛГУ "Маладзечанскі лясгас" у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 306-З).

Запыты аб інфармацыі, якая носіць даведачна-кансультатыўны характар, не з'яўляюцца электроннымі зваротамі і дзеянне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб на іх не распаўсюджваецца. Дадзеныя запыты неабходна накіроўваць па адрасе leskhozmolod@mail.ru з пазнакай тэме ліста "пытанне". 

 У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 год "аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 306-З) электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

Найменне арганізацыі (ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас”) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) ;
выклад сутнасці звароту;
адрас электроннай пошты заяўніка.
Стварыць электронны зварот грамадзяніна
Электронны зварот юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

Найменне арганіакцыі (ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас”) альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
выклад сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое имееится) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
адрас электроннай пошты заяўніка.
Стварыць электронны зварот юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў выпадках, калі:

выкладзена не на беларускай або рускай мове;
не ўтрымлівае прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
не ўтрымоўвае поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
змяшчае тэкст, які не паддаецца прачытанню;
змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
да звароту, які падаецца прадстаўніком заяўніка, не прыкладзены электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы;
зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас”;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі яно ўжо было разгледжана па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Да электронных зваротаў могуць прымацоўвацца дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах). Дадзеныя дакументы могуць быць прымацаваныя ў форме файлаў у наступных фарматах:.doc,.docx,.rtf,.tif,.jpeg,.pdf,.jpg,.tiff.

Заяўнік мае права на адкліканне свайго электроннага звароту ў ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас” шляхам падачы пісьмовай заявы альбо накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказ ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас” на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Адказ Мінскага ДВЛГА на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.