Корреспонденты «Маладзечанскай газеты» поучаствовали в зимнем учёте животных

Андрей Сушко

ЗІМОВЫ ЎЛІК ЖЫВЁЛ
Пакуль след не прастыў
Беларускі лес прыгожы ў любую пару года. Нават цяпер, калі, здавалася б, усё засыпана снегам і прырода спіць, уважлівае вока можа ўбачыць шмат цікавага. У гэтым асабіста пераканаліся карэспандэнты «Маладзечанскай газеты», якія далучыліся да рэйдавай групы па зімовым уліку жывёл.

на маршруте

Галоўнае – планаванне
Вядучага інжынера па паляўнічай гаспадарцы Маладзечанскага лясгаса Андрэя Сушко і ўлікоўцаў мы заспелі на тэрыторыі Маладзечанскага лясніцтва. Ішоў інструктаж перад выхадам на маршруты. Мужчыны схіліліся над картай. Андрэй Анатольевіч удакладняў заданне.

перед началом учета
— Сёння ўлічваем толькі капытных (дзіка, казулю, аленя, лася), а таксама ваўка і рысь, — гаварыць вядучы паляўніцтвазнавец. — Не пераблытайце сляды кабана і аленя. Яны вельмі падобныя. Запісы вядзіце акуратна. Пасля таго, як пройдзеце маршруты, адразу паведаміце.
Удзельнікі перапісу атрымліваюць спецыяльныя ўліковыя карткі і адпраўляюцца на заданні. Мы разам з В. Дземешам, А. Сушко і улікоўцам П. Гаўрылікам едзем у раён вёскі Верадова, дзе праходзіць адзін з маршрутаў.
— Зімовы ўлік жывёл – самы дакладны, — расказвае па дарозе Андрэй Анатольевіч. – Праводзіцца ён адначасова па ўсім раёне. Капытныя і драпежнікі ўлічваюцца штогод. Зайцы, дробная пушная дзічына і паляўнічыя птушкі — раз у чатыры гады. Перапіс праводзяць егеры і паляўнічыя. Апошнія павінны мець не менш чым 5 гадоў стажу.
Спецыяліст дадаў, што дзень для перапісу выбраны аптымальны. Напярэдадні выпаў снег, таму ўсе сляды свежыя. Маршруты вызначаны загадзя. Яны выкарыстоўваюцца з году ў год.
Вынослівасць і ўвага
Між тым наш аўтамабіль уз’язджае на тэрыторыю гасцявога комплексу «Дом паляўнічага». Тут рэйдавую групу чакае снегаход «Буран», які павінен даставаць улікоўцу да пачатку маршруту. Усяго намечана 13 маршрутаў. Самы доўгі, 15 кіламетраў, у раёне вёскі Краснае. Усім удзельнікам перапісу трэба прайсці як па лесе, так і па полі. Некаторыя трасы ахопліваюць балотныя ўчасткі.
Просім «падкінуць» да месца старту і нас. Потым каля кіламетра ідзём ўслед за Пятром Гаўрылікам. Адразу бачым сляды. Улікоўца вызначае, што гэта казуля і заносіць дадзеныя ў картку.
— Як правіла, капытныя перамяшчаюцца групай, — тлумачыць удзельнік перапісу. — Улічваць іх лёгка, бо жывёлы ідуць «натоўпам». А вось ваўкі рухаюцца след у след. Каб даведацца, колькі драпежнікаў у зграі, трэба ісці слядах, пакуль калона не рассыплецца. На маршруце адзначаем як від жывёл, так і напрамак іх перамяшчэння.
Улікоўца дадаў, што зімой дзікія насельнікі лесу практычна не мігрыруюць (акрамя ваўкоў). Ласям, напрыклад, халоднай парой больш камфортна ў сасновых барах. Казуль можна сустрэць на ўзлесках. Калі паблізу ёсць падкормачная пляцоўка, капытныя абавязкова туды наведваюцца.
Ісці па снежнай цаліне аказалася даволі цяжка. Між тым, рабочы дзень для ўлікоўцаў толькі пачынаўся. Кожнаму з іх яшчэ трэба пераадолець каля дзесяці кіламетраў. Збочыць на бліжэйшую дарогу ці хаця б сцежку нельга — маршрут павінен праходзіць строга ў адпаведнасці са схемай.
Сталоўка для жывёл

на подкормрчной площадке
Пакуль улікоўцы на маршрутах, просім Андрэя Сушко паказаць бліжэйшую падкормачную пляцоўку. Вядучых паляўніцтвазнаўца пагаджаецца. Такім чынам, мы аказаліся на адной з палян ля вёскі Самалі. Тут для жывёл абсталяваны навесы, латкі, пастаўлены лізунцы. У кармушках дастаткова зерня. У спецыяльных яслях — сена. Паўсюль сляды казуль і аленяў. Бачна, што капытныя не галадаюць.
— У лясгасе абсталявана 11 падобных пляцовак. Лесаводы нарыхтавалі для сваіх падапечных каля 20 тон зерня, 8 тон цукровых буракоў, 5 тон сена. Дадатковы паёк дапаможа дзікім насельнікам Маладзечаншчыны перажыць зімовую бяскорміцу. Дзякуючы падкормцы, ахове і іншым мерапрыемствам, колькасць жывёл на тэрыторыі раёна ўжо доўгі час аптымальная, — расказаў суправаджаючы.
Андрэй Анатольевіч дадаў, што зіма пакуль спрыяльная для капытных. Снежнае покрыва невысокае. Марозных дзён мала. Казулям, аленям і ласям нічога не пагражае. А вось што тычыцца дзікоў, іх папуляцыю трэба звесці да мінімуму. Гэта неабходна, каб папярэдзіць распаўсюджванне афрыканскай чумы свіней.
— Месцы, дзе могуць сустракацца дзікі, мы ведаем. Застаецца толькі вызначыць колькасць асобін, — падкрэсліў паляўніцтвазнаўца.

следы

Навуковы падыход
Вяртаемся ў «Дом паляўнічага», дзе разгорнуты імправізаваны штаб па ўліку жывёл. Сюды сцякаецца папярэдняя інфармацыя. Пасля таго, як дадзеныя апрацуюць, будзе вызначана колькасць асобін кожнага віду.

— Ад добрасумленнай працы ўлікоўцаў шмат у чым залежыць рэнтабельнасць паляўнічай гаспадаркі, — адзначыў А. Сушко. – Каб захаваць прыродны баланс, трэба дакладна ведаць, якія віды неабходна ахоўваць, я якія могуць стаць трафеямі. Сваю дзейнасць мы будзем планаваць зыходзячы з вынікаў ляснога перапісу.

олени пятнистые

 

 

 

 

 

 

 

 

По материалам «Маладзечанскай газеты»

Фото: А.Платко

 

Запись опубликована в рубрике Без рубрики. Добавьте в закладки постоянную ссылку.